• klub5000@gmail.com
    • Z199354837464(доллары США)
    • R302558634168(российские рубли)
    • E109391370994(евро)
    • B145405419688(белорусские рубли)
  • • Пополнить баланс: +37529 24 55 900 - МТС, Немчанинова
    • Набрав *222*11# (только МТС), вы перечислите 2,00 руб.
    • СМС-пожертвование (для абонентов МТС и life:)). Сообщение на номер 553 с текстом:
    573-пробел-номер телефона 80YYXXXXXXX-пробел-сумма платежа

• ЕРИП. Платежи (общереспубликанские)>Общественные объединения>Помощь детям, взрослым>Центр ПОРА.

• Расчетный счет. УНП 591021314, СБУ "Центр ПОРА", Расчетный счет - для юридических и физических лиц: BY29 ALFA 3015 2707 8100 1027 0000 в ЗАО «АЛЬФА-БАНК». 220013 Республика Беларусь, Минск, ул. Сурганова, 43-47, код банка ALFABY2X. Назначение платежа: безвозмездный взнос в поддержку деятельности Центра Пора на реализацию программы «Клуб 5000».

Пресса о нас

Назад к статьям

Бог усім роўна дзеліць. Звязда, 17.09.2015

18.09.2015

Я ўдзячна Богу за ўсіх людзей, якіх сустракаю ў сваім жыцці. І асабліва — за каманду «Клуба 5000». Ніхто з нас не ёсць цэлая і ўкамплектаваная адзінка, ніхто з нас не ідэальная асоба. Але кожны з нас — кавалачак вялікага пазла. І калі кавалачкі злучаюцца, дапаўняюць адзін аднаго, ты становішся сведкам цуду — з хаатычнага набору маленькіх фрагментаў нараджаецца суцэльная карцінка.

Без-имени-10

У валанцёрскай рабоце мы час ад часу сутыкаемся з канфліктнымі сітуацыямі. І нікому не хочацца акунацца ў іх, але камусьці трэба разрульваць. Я бяру на сябе перамовы, а Крысціне даручаю разведаць абстаноўку, здабыць інфармацыю, праверыць факты. Цішком грызу сябе за такое размеркаванне роляў: менш за ўсё мне хацелася б высвятляць дэталі канфлікту, і я несумленна скідваю гэта на калегу.

Праз некалькі дзён сітуацыя наладжваецца, а мае ўнутраныя згрызоты не сцішваюцца. Пішу электроннае пасланне Крысціне з падзякай, што зрабіла гэтую нялёгкую справу, шчыра прызнаю, што яна малайчына і я так не справілася б. Націскаю кнопку, каб адправіць паведамленне, і ў тую ж секунду атрымліваю ліст ад Крысціны — з падзякай, што дапамагла ёй вырашыць канфлікт і ўзяла на сябе перамовы — ёй гэта даецца складаней.

Аказваецца, інтуітыўна кожная з нас выбрала тое, што ёй лягчэй зрабіць, што бліжэй натуры, што даецца з меншымі затратамі. Бо мы розныя. Тое, чаго не хапае мне, з лёгкасцю змясцілася ў яе характары. А мае здольнасці арганічна дапаўняюць яе ўменні. Мы два суседнія фрагменты, якія свабодна злучаюцца і ўтвараюць выразную выяву.

Гасподзь не стварыў з нас аднаго ідэальнага чалавека, які адначасова віртуозна здабывае інфармацыю і з лёгкай душой размаўляе на непрыемныя тэмы. Ён надзяліў кожную нечым адным. Ідэальных людзей увогуле не бывае.

Выдатны спявак з бездакорным музыкальным слыхам, салодкім голасам і талентам да напісання песень. Я слухаю яго запісы, а па спіне бягуць дрыжыкі. А прыходзіш на яго канцэрт у прадчуванні чаканай сустрэчы, а на справе — зноў слухаеш запісаны дыск. Няма экспрэсіі, няма падачы, няма энергетыкі. Усё, што ён мае, — салодкі голас і ідэальны музыкальны слых.

А іншы і ноту няправільна возьме, і музыка ў яго — нічога асаблівага, і словы немудрагелістыя, ды так умее падаць, зарадзіць энергіяй! Так натхняе, што ну іх, гэтыя ідэальныя ноты! Дасканалых людзей няма.

Я ведаю прыгожую дзяўчыну, ад якой вачэй не адарваць. І стан, і твар, і стыль, і вопратка — няў-жо бывае так, што ўсё адной дадзена? Але варта ёй загаварыць — непрыемны голас, невыразнае вымаўленне — шарм губляецца ў імгненне.

А бывае наадварот: знаёмішся з чалавекам па тэлефоне і ўлюбляешся ў адзін толькі голас. Сустрэнеш і не паверыш: няўжо з такім тэмбрам спалучаецца такі нязграбны нос? Дык не бывае так, каб усё і адразу. Бог пароўну дзеліць.

Мая сяброўка Наташа — майстар у сваёй прафесіі. Яна апантаная работай. Дзень і ноч гатова на ёй бавіць. Ды што там гатова — так і ёсць, суткамі занятая. І атрымліваецца ж у яе! Вынік цудоўны. І грошы зарабляе добрыя: у сям’ю ўкладае, кватэру набыла, адпачынак аплаціла. Я толькі назіраю і ўздыхаю: не ўмею так. Але варта ёй зайсці да мяне ў госці, кампліменты і белая зайздрасць сыплюцца ўжо ў мой адрас. «Ты так смачна гатуеш, — кажа сяброўка, — я ніколі не стаяла б столькі ля пліты. Прасцей гатовае набыць ці перакусіць усухамятку». Вось так мы падзялілі таленты: каму грошы зарабляць, каму есці гатаваць.

Сяброўка Каліна пазнаёміла са сваім кавалерам. Ну такі выдатны, што не падкапаешся. І разумны, і клапатлівы, і стрыманы, і ветлівы. Растапіў маё сяброўскае сэрца сваімі адносінамі да дзяўчыны. Так і быць, прымаем да сваіх і аддаём яму Каліну. Няўжо ідэальны? Не. Пры ўсёй сваёй дабрыні і спагадлівасці ён жыве на дзве краіны і… на дзве сям’і. Пра кожную клапоціцца, кожную даглядае і забяспечвае. Пры гэтым падманвае абедзве і спакойна спалучае гэта са сваёй выхаванасцю і інтэлігентнасцю.

Мы далёкія ад ідэалу кавалачкі дасканалай карцінкі. Але не маем права зайздросціць іншым. Бо ім не хапае таго, што ёсць у нас. Бог усім пароўну даў. І толькі разам — мы сіла. Толькі разам мы можам многае!

Таццяна НЕМЧАНІНАВА, заснавальніца дабрачыннага руху «Клуб 5000»

Им нужна помощь

Даше Надумович нужна поддержка в покупке импортных лекарств

Даша Надумович, 04.06.2012, г. Минск. Диагноз - острый лимфобластный лейкоз, рецидив.

Подробнее

Перейти в раздел

Наши подопечные

Даниил Страшинский
Даниил Страшинский

18.09.2006, п. Ленинский (Брестская обл.), нейробластома с поражением костного мозга, рецидив

Перейти в раздел

Присоединяйтесь к нам в соцсетях