• klub5000@gmail.com
  •  Набрав *222*11# (только МТС), вы перечислите 2,00 руб.
    • СМС-пожертвование (для абонентов МТС и life:)). Сообщение на номер 553 с текстом:
    573-пробел-номер телефона 80YYXXXXXXX-пробел-сумма платежа
  • • ЕРИП. Платежи (общереспубликанские)>Общественные объединения>Помощь детям, взрослым>Центр ПОРА.

    • Расчетный счет. УНП 591021314, СБУ "Центр ПОРА", Расчетный счет - для юридических и физических лиц: BY29 ALFA 3015 2707 8100 1027 0000 в ЗАО «АЛЬФА-БАНК». 220013 Республика Беларусь, Минск, ул. Сурганова, 43-47, код банка ALFABY2X. Назначение платежа: безвозмездный взнос в поддержку деятельности Центра Пора на реализацию программы «Клуб 5000».

    Пресса о нас

    Назад к статьям

    Метад штуршка. Звязда. 30.06.2016

    10.07.2016

    Метад штуршка


     

    Я накрычала на маці хворай дзяўчынкі. Цяжка хворай дзяўчынкі, якая лечыцца ў Цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. Я выплеснула на яе сваё абурэнне і негатыў. Спачатку пашкадавала, што сарвалася. Але жыццё паказала, што такі штуршок бывае карысным. Нават для маці хворай дзяўчынкі.


    «Клуб 5000» дапамагае малазабяспечанай іншагародняй сям'і аплачваць жыллё на час лячэння ў Бараўлянах. Аплату валанцёры ўносяць у пэўны дзень. Згодна з умовамі дагавора, аплата праводзіцца кожны тыдзень. І штораз нам трэба знайсці вольнага чалавека, які сярод працоўнага дня гатовы ехаць на край горада і аплачваць пражыванне хворага дзіцяці.

    Раніца. Я толькі што адвяла свайго двухгадовага сына ў садок. Трэба сказаць, што ходзіць ён туды з боем. Кожную раніцу слёзы льюцца ад ложка да парога групы. Мне даводзіцца адрываць яго ад сябе, каб перадаць выхавальніцы. А потым маці трэба прыйсці ў сябе, каб заняцца справамі. Набіраю ванну. Спрабую супакоіцца і ўзнавіць энергію. А пачуццё віны атакуе з розных бакоў, у мяне з ім пакуль неразрыўная сувязь. І тут званок ад незнаёмага абанента.

    — Чаму дагэтуль не ўнесеная аплата?

    Я не адразу разумею, хто і пра што гаворыць. Але відавочна адчуваю, што гэта прэтэнзія. Хутка ўцямліваю і зрываюся. Гэта маці той хворай дзяўчынкі. Я пытаюся, чаму яна размаўляе такім тонам, быццам я нешта ёй абавязаная. Тлумачу, што гэта яе клопат — сачыць за датамі і нагадваць за пару дзён да аплаты. Расказваю, што дабрачыннасць для нас не работа і што ў кожнага валанцёра ёсць асноўны занятак, які дапамагае зарабляць грошы, што ў нас ёсць свае сем'і і клопаты. Дайшла да галоўнага: паўгадзіны таму я з боем здала свайго сына ў дзіцячы садок, каб заняцца дапамогай яе дачцэ. Але гэта было ўжо занадта. І, па сутнасці, гэта мой, а не яе, выбар. Я спынілася і папрасіла прабачэння. Агаломшаная маці таксама выбачылася і прызналася, што проста спалохалася, што яны з дзіцем застануцца на вуліцы.

    Час ад часу метад штуршка спрацоўвае на маіх знаёмых і блізкіх. На людзей гэта дзейнічае, як ледзяны душ. Шок выводзіць са стану бездапаможнасці і прымушае рухацца.

    Я бываю іранічнай, жорсткай, тыранам ці тролем, магу браць чалавека на «слабо!» з адной толькі мэтай — разварушыць яго, прымусіць даказаць, што ён можа.

    У студэнцкія часы мая суседка па пакоі Жэня ўвесь час сядзела на ложку, закруціўшыся ў коўдру. Яна не ведала, чым заняць сябе, і крыўдавала на ўвесь свет... Аднойчы мне надакучыла назіраць, і я пачала ўслых распісваць, якое нікчэмнае жыццё праходзіць побач са мной. Рэакцыя была хуткай, але нечаканай. Жэня раскусіла мой намер разварушыць яе і ціха сказала: «Са мной такія штукі не працуюць. Я яшчэ больш пакрыўджуся на ўвесь свет, яшчэ менш стану любіць сябе і канчаткова знікну пад гэтай коўдрай».

    Я пераехала ў іншы пакой. Гэта таксама быў план. Ажывіць Жэню, прымусіць дзейнічаць, разабрацца ў сабе. Але яна палічыла мой учынак здрадай. І мы пасварыліся.

    Праз нейкі час зноў сталі сябраваць. Не, не зноў, а па-новай. Наша сяброўства стала куды больш адкрытым і моцным, чым у той перыяд, калі мы жылі разам, замоўчвалі прэтэнзіі і назапашвалі крыўды. Мы сябруем ужо 13 гадоў і цяпер можам крытыкаваць адна адну без крыўд і няёмкасцяў.

    Жэня знайшла сваю нішу, заквітнела, робіць поспехі на зайздрасць нядобразычліўцам. «А хто б мог падумаць? Паглядзі, як людзі мяняюцца», — адзначаюць агульныя знаёмыя. Яна сапраўды можа ганарыцца сабой. І я ганаруся ёй.

    Раскажу яшчэ адну гісторыю, дзе я была па іншы бок барыкад. Так часта бывае: метад, які ты адпрацоўваеш на іншых, складана прымяніць на сабе.

    Усё той жа студэнцкі інтэрнат. Я ў дэпрэсіі. Закінула вучобу, а потым перастала ўставаць з ложка. Ужо некалькі дзён гляджу ў столь і ні з кім не размаўляю. А ў галаве выспеў план — забраць дакументы з БДУ і паехаць чэзнуць у сваім Краснаполлі. У думках я развітваюся са сталічным жыццём, якога так прагнула, з новымі сябрамі, інтэрнатам і суседкамі па пакоі. Яны ж вырашылі ратаваць мяне. Маімі метадамі. Выклікалі на размову і паведамілі, што больш не жадаюць назіраць напаўжывую істоту. Я ім: «Пацярпіце яшчэ крышачку». А сама ведаю, што ўжо з'еду назаўсёды. І ў адказ чую строгае: «Гэта ты пацярпі! І будзь ласкавай пакінуць свае праблемы. Ты не адна тут жывеш». Яны ж не здагадваліся пра мой план. Разварушвалі, «абдавалі ледзяным душам», праводзілі шокавую тэрапію. Але гэтыя словы — і сёння ў вушах. «Гэта ты пацярпі...»

    Дадому я з'ехала без развітання, так і не раскрыўшы свой план. Цэлы месяц штодня прымушала сябе ўставаць з ложка, нешта рабіць, працягваць жыць. І раптам унутраны голас сказаў: «Ты, ануча, сабралася і паехала назад! Ты пакараеш сталіцу. І яна пакарыцца табе толькі тады, калі перастанеш быць анучай!» Метад штуршка спрацаваў. Я села ў аўтобус, які праз шэсць з паловай гадзін даставіў мяне ў новае жыццё.

    ...Не ведаю, наколькі своечасова прагучала шокавая тэрапія для маці хворай дзяўчынкі, ці мела я права павышаць на яе голас і як моцна пакрыўдзіла. Але яна стала старанна, за некалькі сутак, нагадваць пра дзень аплаты. А сёння патэлефанавала, каб сказаць, што іх з дачкой адпускаюць на тыдзень дадому. Маці дамовілася з гаспадыняй плаціць толькі за тыя дні, што яны знаходзяцца ў мінскай кватэры і жыллё не здадуць нікому іншаму, пакуль іх няма. Яна паклапацілася пра грошы. Не свае — дабрачынныя. Хацела, каб мы менш трацілі на іх. І паабяцала вярнуць усё да капейкі, калі дзяўчынка выздаравее і дапамога больш не спатрэбіцца.

     

    Им нужна помощь

    Мише Дюрдь нужно собрать $148 842 для лечения опухоли в Израиле

    Миша Дюрдь, 24.10.2009, г. Гродно. Диагноз -- эмбриональная рабдомиосаркома.

    Подробнее

    Перейти в раздел

    Наши подопечные

    Миша Кононов
    Миша Кононов

    4.05.2003г., Могилёвская обл., Осиповичский р-н, лимфогранулематоз, ожирение

    Перейти в раздел

    Присоединяйтесь к нам в соцсетях